https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МПЗ растлумачыла, у якіх выпадках фізічным асобам трэба плаціць падатак з даходаў ад продажу грыбоў і ягад


Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла, у якіх выпадках фізічным асобам трэба плаціць падатак з даходаў ад продажу сельгаспрадукцыі, грыбоў і ягад, паведамілі ў МПЗ.
"У адпаведнасці з уступіўшай у сілу з 1 студзеня 2022 года рэдакцыяй Падатковага кодэкса, як і раней, не абкладаюцца падаходным падаткам даходы фізічных асоб, атрыманыя імі ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, што вырашчана і выгадавана імі на зямельным участку на тэрыторыі Беларусі, а таксама лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі", - адзначылі ў МПЗ.

Выключэнне складаюць толькі выпадкі, калі такія даходы ўказваюцца ў якасці крыніц даходаў пры правядзенні адносна фізічнай асобы падатковай праверкі, пры наступных умовах: яны пазначаны фізічнай асобай у тлумачэннях аб крыніцах даходаў, прадстаўленых па патрабаванні падатковага органа, і накіраваны на набыццё маёмасці і іншыя расходы; памер такіх даходаў перасягнуў 200 базавых велічынь на працягу года (напрыклад, калі ў 2022 годзе перасягнуў Br6 400).

Пры гэтым падаткаабкладанне такіх даходаў праводзіцца толькі з сумы, што перасягае на працягу года 200 БВ, і па стаўцы падатку 10 працэнтаў.

19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Налоги Подсобное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме