Адзіны падатак
З 1 студзеня 2022 года павялічваецца памер ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Новыя стаўкі прымяняюцца пры вылічэнні сумы адзінага падатку, тэрмін выплаты якога надыходзіць пасля 30 студзеня 2022 года. Вылічэнне адзінага падатку за студзень 2022 года ажыццяўляецца па старых стаўках адзінага падатку.
Фізічным асобам - плацельшчыкам адзінага падатку, якія прадставілі ў снежні 2021 года паведамленні па адзіным падатку за люты-снежань 2022 года, неабходна на падставе паведамленняў падатковага органа ажыццявіць даплату адзінага падатку па новых стаўках у тэрміны, названыя ў гэтых паведамленнях.
Індывідуальныя прадпрымальнікі - плацельшчыкі адзінага падатку ўносяць адпаведныя змяненні і (або) дапаўненні ў падатковую дэкларацыю (разлік) па адзіным падатку за першы квартал 2022 года і ў тэрмін не пазнейшы за 31 студзеня 2022 года прадстаўляюць у падатковы орган.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 студзеня 2022 года скарачаецца сфера прымянення адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб. Так, адзіны падатак не прымяняецца пры рэалізацыі дадатковых жыллёва-камунальных паслуг, дыстанцыйнага гандлю таварамі, дзейнасці пасажырскага сухапутнага і рачнога транспарту, грамадскага харчавання, рознічнага гандлю аўтамотатранспартнымі сродкамі.
Індывідуальным прадпрымальнікам, якія выплацілі за першы квартал 2022 года (яго частку) адзіны падатак, адносна відаў дзейнасці, якія прызнаюцца аб`ектам падаткаабкладання адзіным падаткам, прадастаўляецца права перайсці з 1 студзеня 2022 года на іншы парадак падаткаабкладання (агульны парадак падаткаабкладання або спрошчаную сістэму падаткаабкладання).
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выказалі жаданне перайсці з 1 студзеня 2022 года на прымяненне ССП, павінны не пазней за 31 студзеня 2022 года прадставіць у падатковы орган паведамленне аб сваім пераходзе.
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання
З 1 студзеня 2022 года не маюць права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі. За выключэннем турыстычнай дзейнасці, дзейнасці ў сферы аховы здароўя, сухапутнага транспарту, у галіне камп`ютарнага праграмавання, паслуг па грамадскім харчаванні.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з 1 студзеня 2022 года не змогуць прымяняць ССП, абавязаны з названай даты выплачваць падаходны падатак з фізічных асоб адносна даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. У той жа час замест выплаты падаходнага падатку асобныя катэгорыі такіх ІП маюць права прымяняць сістэму выплаты адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (пры выкананні ўмоў яго прымянення, вызначаных у главе 3 Падатковага кодэкса).
Больш падрабязна з інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце МПЗ у раздзеле "Растлумачэнні".
30 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
30 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА