https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: пасля будаўніцтва другой АЭС лішку электраэнергіі не будзе


Беларускія ўлады прапрацоўваюць пытанне ўзвядзення другой атамнай электрастанцыі пасля таго, як у Астравецкім раёне выйшла на прамысловую магутнасць першая АЭС.
Беларусі электрычная энергія ніколі не перашкодзіць, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас даклада кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і пасла ў Расіі Аляксандра Рагожніка.

"Мы думаем, прапрацоўваем пытанне будаўніцтва другой атамнай станцыі. Электрычная энергія ніколі не перашкодзіць. Лішку яе ў краіне не будзе ніколі", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле слоў беларускага лідара, электраэнергія патрэбна ў рэспубліцы не толькі для прамысловай вытворчасці, але і для задавальнення бытавых патрэб.

"Мы будуем дамы на электрычным абаграванні. І электрамабілі, за якія мы сур’ёзна ўзяліся", - звярнуў увагу ён.

Пасля чаго выказаў упэўненасць, што гэта не проста напрацоўкі ў гэтай сферы, а вытворчасць, якая добра працуе. У якасці прыкладу ён прывёў выпуск беларускіх аўтобусаў і тралейбусаў.

"Паўсюль патрэбна электрычнасць. Таму трэба глядзець наперад", - абмаляваў перспектывы Лукашэнка.

Мінск, 2 ліпеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:02.07.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:70
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Электротранспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме