https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інтэрнет-ашуканцы падманулі мінчанку на Br480


18-гадовая жыхарка Мінска, якая гасцявала ў Жлобіне, стала ахвярай інтэрнет-ашуканцаў, паведамілі у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гомельскага аблвыканкама.
Мінчанка знайшла ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» групу «Apple продаж/растэрміноўка», дзе прапаноўвалі купіць тэлефоны па вельмі выгаднай цане і ў растэрміноўку. Усе зносіны пацярпелай з прадаўцом адбываліся ў сацсетцы.

Як толькі прадавец-ашуканец зразумеў, што дзяўчына гатова набыць тэлефон, ён пераканаў яе ў тым, што спачатку неабходна пералічыць грошы на карту, выпушчаную банкам Украіны, а ўжо пасля ён вышле тэлефон. Для пераканаўчасці зламыснік даў дзяўчыне фота пашпарта, натуральна, не свайго, а таксама ўгаварыў яе напісаць усе дадзеныя банкаўскай карты. У выніку мінчанка не далічылася на балансе Br480. Дзяўчына падала заяву ў Жлобінскі РАУС.

«З узнікненнем розных анлайн-сэрвісаў аб’яў з’явілася велізарная колькасць ашуканцаў. Мэта ў іх адна — завалодаць грашыма людзей, прапаноўваючы неіснуючы тавар», — звярнулі ўвагу ва УУС. У міліцыі нагадалі, што пазбегнуць выкрутаў ад такіх ашуканцаў дастаткова проста. Не варта зважаць на лоты з падазроным цэннікам, нават калі ён вельмі прывабны. Не варта весці гутаркі па куплі ці продажы тавара ў мэсэнджэра або сацыяльных сетках. І ніколі не трэба пералічваць перадаплату на рахункі, указаныя прадаўцом.

Звязда, 8 лістапада 2021
 
Дата публикации:08.11.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Интернет-магазин Криминал Мошенничество Жлобін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме