https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 8 ліпеня забараняецца продаж энергетычных напояў непаўналетнім


Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 чэрвеня 2021 года № 363, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, энэргетычныя напоі дададзены ў пералік тавараў, якія нельга прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў.

У гэты спіс таксама ўваходзяць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі (з доляй этылавага спірту не больш за 7%), піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для іх, сістэмы для спажывання тытуню, нетытунёвыя вырабы, якія змяшчаюць нікацін, ігральныя карты, пнеўматычная і кідальная зброя (за выключэннем цацак), эратычная прадукцыя, а таксама тая, якая змяшчае элементы эротыкі, насілля і жорсткасці і інш.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня.

Звязда, 7 ліпеня 2021

 
Дата публикации:07.07.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:263
 
Ключевые слова:
Энергетические напитки Несовершеннолетние
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме