https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёўскай вобласці намалочана больш за 390 т ільнонасення


У Магілёўскай вобласці намалочана больш за 390 т ільнонасення пры неабходнасці каля 1 тыс. т. Аб гэтым паведаміла начальніца аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
У гэтым годзе ў рэгіёне трэба будзе прыбраць 7 тыс. га лёну. Церабленне лёну плануецца завяршыць да 5 жніўня. Пасевы сканцэнтраваны на тэрыторыі сыравінных зон чатырох ільнозаводаў у Горацкім, Мсціслаўскім, Хоцімскім і Шклоўскім раёнах. На 28 ліпеня аграрыі ўжо вырвалі 68% плошчаў гэтай культуры, або 4,7 тыс. га. У лідэрах Гарэцкі ільнозавод, дзе ўжо ўбрана 78% пасеваў. У сярэднім тэмп уборкі па вобласці складае каля 400 га ў дзень.

Сілы працаўнікоў вёскі рэгіёну цяпер сканцэнтраваныя на ўборцы збожжавых. Магілёўскімі аграрыямі на сёння ўбрана 92 тыс. га, або 28% плошчаў. Намалочана 285 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц / га. У лідэры жніва вырваўся Кіраўскі раён, на тэрыторыі якога ўжо ўбрана 46% плошчаў.

Звязда, 28 ліпеня 2021
 
Дата публикации:28.07.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:230
 
Ключевые слова:
Урожай Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме