https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 8 чэрвеня


Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 8 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Кірмаш будзе арганізаваны ў інтэрнэце на сайце e-vacancy.by. Электронная пляцоўка прадаставіць магчымасць правесці актыўны дыялог у рэжыме анлайн з наймальнікамі. У кірмашы прымуць удзел арганізацыі Магілёва, якія прадставяць больш за 200 вакансій.

«Электронны варыянт кірмашу забяспечыць зносіны наймальніка і суіскальніка ў рэжыме анлайн. Кожны з іх зможа задаць удакладняючыя пытанні, даць рэзюмэ для пошуку працы, — падкрэслілі ва ўпраўленні. — Такое мерапрыемства дазволіць шмат у чым аблегчыць працэс пошуку працы — скарыстацца такім варыянтам можна не выходзячы з дома».

Кірмаш вакансій будзе праходзіць з 10:00 да 12:00. Доступ да вакансі1 захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу дадзеных на партале службы занятасці.

Звязда, 7 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:07.06.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Рынок труда Ярмарка вакансий Магілёўшчына Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме