https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве знайшлі групу аўтаашуканцаў


У Магілёве аператыўнікамі ГУБАЗІКа была выяўлена група аўтаашуканцаў, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
У чэрвені супрацоўнікі міліцыі  паведамілі пра затрыманне сямі чалавек, які вымагалі у расіян буйныя сумы, абяцаючы прыгнаць грузавікі з Еўропы. Раней у гэтым месяцы аператыўнікі магілёўскага офіса ГУБАЗІК раскрылі аналагічную афёру і затрымалі восем чалавек. Аказалася, што два гады таму абедзве групы існавалі як адна.

Зламыснікі з Магілёва шукалі кліентаў у Расіі. Пасля дамоўленасці іх запрасілі ў Беларусь для завяршэння здзелкі. Як толькі кліенты перадалі ім грошы, пачаліся праблемы.

Спачатку па розных прычынах пераносіліся тэрміны дастаўкі тавару, затым кліентаў ўгаворвалі пагадзіцца на набыццё такіх аўтамабіляў, і ў выніку ім прывозілі іншамаркі з вялікім прабегам, у горшым стане і без «размытнёўкі». .

Устаноўлена, што з ліпеня мінулага года па май бягучага года групоўка падманула не менш сямі грамадзян Расіі на агульную суму больш як 16,5 млн расійскіх рублёў.

Следчыя далі прававую ацэнку магілёўцам і распачалі крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Узрост абвінавачаных — ад 21 да 54 гадоў: двое — беспрацоўныя, астатнія — індывідуальныя прадпрымальнікі, дырэктары і супрацоўнікі прыватных кампаній. Ва ўсіх былі праведзены вобыск, канфіскавана маёмасць, аўтамабілі і элітнае жыллё.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў працягваюць працу па выяўленні іншых ахвяраў і фактаў незаконнай дзейнасці падазраваных. Паводле аператыўных даных, ахвярамі махлярства сталі больш за 50 грамадзян Расіі.

Звязда, 9 ліпеня 2021
 
Дата публикации:09.07.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Мошенничество Криминал Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме