https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыняты дадатковыя меры па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 364, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа нумар 253 ад 4 ліпеня 2016 года "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый".

У адпаведнасці з дакументам спрошчаны парадак рэгістрацыі маёмасных комплексаў сельгасарганізацый пры іх продажы ў працэдуры банкруцтва распаўсюджваецца таксама на выпадкі перадачы гэтых комплексаў крэдыторам у лік пагашэння іх патрабаванняў.

Акрамя таго, у працэдуры банкруцтва ўказам прадугледжваецца магчымасць для сельгасарганізацый рэалізацыі асобнай маёмасці без наяўнасці дакументаў, якія засведчваюць іх дзяржаўную рэгістрацыю. Падрыхтоўкай такіх дакументаў будзе займацца новы ўласнік па заяўным прынцыпе.

Гэтыя змяненні будуць садзейнічаць аператыўнаму вырашэнню спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці сельгасарганізацый, уключэнню невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот.

23 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Господдержка Финансы Банкротство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме