Парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці. Як высветлілася, на працягу 2018-2021 гадоў кіраўнікі кампаній па вытворчасці мэблі, якімі былі бацька і сын, для мінімізацыі выдаткаў і павелічэння атрыманага прыбытку выплачвалі абавязковыя страхавыя ўзносы толькі з часткі заработнай платы работнікаў. У асобных выпадках страхавыя ўзносы за супрацоўнікаў не ўносіліся зусім.
Устаноўлена, што абавязковыя страхавыя ўзносы выплачваліся не ў поўнай меры за больш чым 20 работнікаў прадпрыемстваў. Прычыненую дзяржаве шкоду склаў больш Br230 тыс.
У дачыненні да дырэктара прыватных прадпрыемстваў распачата крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Звязда, 27 верасня 2021