https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску патрабуюцца нават... матросы. Які рынак працы на поўначы краіны


На поўначы Беларусі некаторым прадстаўнікам нават рабочых прафесій гатовыя плаціць міністэрскія заробкі. Ёсць і даволі экзатычныя вакансіі.
Пад заказ!

Сітуацыя на рынку працы Віцебшчыны, як і ў цэлым у краіне, традыцыйна стабільная.

Намеснік кіраўніка Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў канстатуе, што выкананне дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічання занятасці» — адзін з галоўных прыярытэтаў. Пры гэтым, безумоўна, на высокім прафесійным узроўні трэба вырашаць усе пытанні і задачы разнапланавай дзейнасці камітэта.

Сёлета пры садзейнічанні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне арганізавана навучанне каля 280 грамадзян. Найбольш запатрабаванымі былі прафесіі электраманцёра, кіроўцы пагрузчыка, слесара-сантэхніка, кухара, прадаўца, трактарыста.

Беспрацоўнымі таксама асвойвалася праграма курсаў «Асновы бізнес-планавання», пасля чаго прыкладна сорак чалавек — з ліку тых, хто прайшлі навучанне — атрымалі бязвыплатную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы.

А больш за семдзесят працэнтаў накіраваных на навучанне беспрацоўных навучаліся з гарантыяй працаўладкавання, у тым ліку прадаўцамі і кухарамі: у «ААТ»Віцебскмясамалпрам», ААТ «Ніка», ААТ «Вітміл», слесарамі-сантэхнікамі — у прадпрыемства камунальнікаў «ЖРЭТ г. Віцебска».

Цікава, што арганізавана навучанне трох чалавек, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

У цяперашні час фарміруецца група па накіраванні на навучанне па прафесіі «Майстар па манікюры, майстар па педыкюры» (навучанне будзе праходзіць у Віцебску).

Зарабляць з юных гадоў

На асаблівым кантролі — часовая занятасць вучнёўскай моладзі. У Падзвінні папрацаваць у вольны ад вучобы час дапамаглі больш за 3,5 тысячы хлопцам і дзяўчатам — у рамках арганізацыі другаснай занятасці за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Амаль 88% працаўладкаваных — навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прыярытэтнае права на часовае працаўладкаванне даецца моладзі з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных сем`яў, падлеткам, якія стаяць на ўліку ў камісіях і інспекцыях па справах непаўналетніх.

Арганізатарамі часовай занятасці за кошт сродкаў фонду выступаюць установы адукацыі аддзелаў па адукацыі райгарвыканкамаў, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і дамы-інтэрнаты вобласці.

У рамках часовай занятасці маладыя грамадзяне займаліся добраўпарадкаваннем і азеляненнем прышкольных тэрыторый, рамонтам школьнай мэблі і вучэбных памяшканняў, аднаўленнем бібліятэчных фондаў, шылі адзенне, рабілі сувеніры, стэнды і іншае.

Усяго ў рамках дзяржаўнай праграмы сёлета ў Віцебскай вобласці на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі летам і ў вольны ад вучобы час са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзелена 1240 тысяч рублёў. Гэтыя грошы для аплаты працы не менш за чатырох тысяч школьнікаў і студэнтаў.

Акрамя таго, арганізавана магчымасць індывідуальнага працаўладкавання моладзі ў арганізацыі Віцебшчыны (за кошт уласных сродкаў наймальнікаў). У студзені — ліпені такім чынам працаўладкавана каля дзевяцісот маладых грамадзян.

Гатовыя плаціць шмат!

Наконт вакансій і зарплаты — выбар багаты. Ёсць і даволі нечаканыя прапановы. Напрыклад, камунальнае рамонтнае ўнітарнае прадпрыемства «Гардармост», якое займаецца кантролем за тэхнічным станам мастоў, дарожных пакрыццяў і тратуараў, добраўпарадкаваннем на тэрыторыі Віцебска, мае патрэбу ў... двух матросах. Справа ў тым, што на яго балансе два цеплаходы, якія катаюць пасажырах па хвалях Заходняй Дзвіны: «Віцебск» і «Паўночная сталіца». Умяшчаюць гэтыя судны адпаведна пяцьдзясят і восемдзясят адпачываючых.

Зразумела, неабходныя людзі, каб забяспечваць добрае функцыянаванне, хай невялікай, але віцебскай флатыліі.

Ахвотным стаць матросамі абяцаюць заробак 600 рублёў у месяц, работу ў адну змену. Дарэчы, для абласнога цэнтра нядрэнная аплата працы. Для параўнання, слесару-сантэхніку пятага разраду на кандытарскай фабрыцы прапаноўваюць 550 рублёў.

А вось у ААТ «Віцебсклес» гатовы плаціць машыністу тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны 3000 рублёў! Дык хто забараняе вывучыцца на яго? Лянота? Рэкардсмен у Падзвінні па аплаце працы — аршанскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цыліндэрс-Бел», якое займаецца вытворчасцю бясшвовых стальных балонаў высокага ціску і сасудаў пад ціскам. Там кіраўніку з веданнем англійскай і чэшскай моў прапаноўваюць больш за 6,2 тысячы рублёў у месяц.

Калі артыкул рыхтаваўся да друку, з`явіўся новы рэкорд па прапанаваным заробку: 7 тысяч рублёў у Аршанскім раёне гатовы плаціць... дальнабойшчыку. Таму, наперад на курсы за адпаведным пасведчаннем!

Аўтар: Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 19 жніўня 2021
 
Дата публикации:19.08.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Рынок труда Віцебск Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме