https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гарадзенскай вобласці раскрыта серыя крадзяжоў


Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Па дадзеных следства, з восені 2020 года па люты 2021 года трое мужчын (25, 29 і 33 гадоў) пранікалі ў дачныя хаты на тэрыторыі Іўеўскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага і Баранавіцкага раёнаў дзе выкрадалі маёмасць. У ходзе расследавання ўстаноўлена больш за 30 дамоў, у якія праніклі маладыя людзі. Агульная сума шкоды звыш 6000 рублёў.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобы маладых людзей. Частка выкрадзенай маёмасці знойдзена і канфіскавана падчас ператрусаў у фігурантаў. Экспертамі УДКСЭ па Гродзенскай вобласці праведзены шэраг даследаванняў, заключэнні якіх пацвярджаюць дачыненне ўдзельнікаў злачыннай групы да злачынстваў.

Дзеянні мужчын кваліфікаваныя па ч. 2 арт.205 (крадзеж, учынены групай асоб з пранікненнем у жыллё, учынены паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.

Звязда, 7 сакавіка 2021
 
Дата публикации:07.03.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:312
 
Ключевые слова:
Гродна Криминал Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме