https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінсельгасхарч устанавіў надбаўкі да цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва


Пра гэта паведамляе Нацыянальны інтэрнэт-партал.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла надбаўкі да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2021 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча нумар 15 ад 25 лютага 2021 года. 

Памер надбаўкі за 1 кг малака каровінага базіснай тлустасці, што пастаўляецца арганізацыям для вытворчасці малочных прадуктаў, складае Br0,08. За 1 кг маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кг, што закупляецца для гадоўлі, надбаўка вызначана ў памеры Br0,8. Пры закупцы воўны арганізацыямі спажывецкай кааперацыі надбаўка за 1 кг складзе Br5,4, а авечак жывой вагой для перапрацоўкі мяса - Br2,9.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

5 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Заготовки Сельхозпродукция Закупочные цены Надбавки Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме