У сакавіку гэтага года сярэдняя заработная плата работнікаў была Br1384,7, у лютым — Br1277,1. Пры гэтым варта ўлічваць, што дадзеныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў).
Сярод рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у красавіку дасягнула Br2003,4 (тэмп росту рэальнай зарплаты да красавіка мінулага года — 106,6%). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1409,5 (111,9%), Гомельскай — Br1234 (108%), Гродзенскай — Br1196,5 (107,9%), Брэсцкай — Br1179,4 (107,5%), Віцебскай — Br1151,3 (103,1%), Магілёўскай — Br1118,4 (106,6%).
У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у красавіку гэтага года ў параўнанні з красавіком 2020 года ўзрасла на 7,6%.
Звязда, 24 траўня 2021