Кірмаш будзе арганізаваны ў інтэрнэце на сайце e-vacancy.by. Электронная пляцоўка прадаставіць магчымасць правесці актыўны дыялог у рэжыме анлайн з наймальнікамі. У кірмашы прымуць удзел арганізацыі Магілёва, якія прадставяць больш за 200 вакансій.
«Электронны варыянт кірмашу забяспечыць зносіны наймальніка і суіскальніка ў рэжыме анлайн. Кожны з іх зможа задаць удакладняючыя пытанні, даць рэзюмэ для пошуку працы, — падкрэслілі ва ўпраўленні. — Такое мерапрыемства дазволіць шмат у чым аблегчыць працэс пошуку працы — скарыстацца такім варыянтам можна не выходзячы з дома».
Кірмаш вакансій будзе праходзіць з 10:00 да 12:00. Доступ да вакансі1 захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу дадзеных на партале службы занятасці.
Звязда, 7 чэрвеня 2021