https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДК пры неабходнасці ініцыюе дадатковыя меры для зніжэння цэн на прадукты харчавання і лякарствы


Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю з іншымі дзяржорганамі прадаўжае кантраляваць цэнаўтварэнне на харчовыя тавары і лекавыя сродкі. Пры неабходнасці КДК будзе ініцыяваць дадатковыя меры для зніжэння цэн па гэтых пазіцыях. 

Ён нагадаў, што па даручэнні Прэзідэнта КДК разам з іншымі дзяржорганамі (міністэрствамі аховы здароўя, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, аблвыканкамамі) займаецца маніторынгам цэн на спажывецкія тавары і лякарствы.

"У большасці сваім цэны пайшлі ўніз", - зазначыў Васіль Герасімаў. Паводле яго слоў, гэта адбылося яшчэ да таго, як Савет Міністраў прыняў пастанову, якая абмяжоўвае штомесячнае павышэнне цэн па 60 пазіцыях.

 "Але мы на гэтым не спыняемся. Па некалькі разоў на тыдзень створаныя групы манітораць аптэчную сетку, каб мы мелі інфармацыю з месцаў аб тым, што ў нас у канкрэтнай аптэцы. Па выніках гэтых маніторынгаў будуць прыняты дадатковыя меры па зніжэнні цэн", - сказаў кіраўнік КДК.

Ён адзначыў, што не ўсе прынялі належныя меры па зніжэнні цэн. "Па некаторых пазіцыях, на нашу думку, цэны зніжаны недастаткова ў параўнанні з тым, як яны былі павышаны першапачаткова", - сказаў кіраўнік КДК. Напрыклад, узнялі цэны на 30 працэнтаў, хоць адмененая льгота па ПДВ была ўсяго 10 працэнтаў, а потым знізілі па патрабаванні дзяржорганаў толькі на 10 працэнтаў.

"Цэны павінны быць разумныя, аб`ектыўныя, справядлівыя", - падкрэсліў Васіль Герасімаў.

У час даклада Прэзідэнту ён звярнуў увагу на важнасць прэвентыўнай работы, у тым ліку па цэнаўтварэнні. "Камітэт дзяржкантролю каардынуе ўсе кантралюючыя органы. І работа перабудавана ўжо ў плане маніторынгаў і прэвентыўнай работы. Я думаю, што ў гэтым плане ёсць будучыня. Трэба больш займацца недапушчэннем правапарушэнняў, - сказаў ён на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. - У галіне цэнаўтварэння: калі ўжо цэны павысіліся, нельга дапускаць такога".

1 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
Госконтроль Ценообразование Лекарства Соцзащита в Беларуси Продукты питания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме