https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі памер сярэдняй пенсіі па ўзросце за 4 месяцы 2021 года склаў 512,42 руб.


Аб гэтым паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.
Намінальны тэмп росту сярэдняй пенсіі па ўзросце за 4 месяцы бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 111,9%, рэальны тэмп росту — 103,2%.

Так, суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросту за студзень-красавік бягучага года да налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце складае 38,2%, а да сярэдняй заработнай платы пасля выплаты падаткаў і узносаў — 44,5%.

Нагадаем, раней намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка заяўляў, што ў бягучым годзе плануецца давесці ўзровень сярэдняй пенсіі па ўзросце да 40% ад сярэдняй заработнай платы.

Звязда, 25 траўня 2021
 
Дата публикации:25.05.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Заработная плата Статистика Пенсия Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме