https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Дзяржынску затрыманы буйны наркакур`ер


Спецаперацыю па перакрыцці канала пастаўкі псіхатропаў з Расіі правялі аператыўнікі сталічнага наркакантролю. Затрыманы 28-гадовы жыхар Мінскай вобласці.
Мужчыну злавілі з доказамі злачынства пасля вяртання з суседняй краіны. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкам, у яго дома і ў лесе праваахоўнікі выявілі больш за 600 грамаў альфа-PVP, 150 грамаў мефедрона, 350 грамаў амфетаміну, 650 грамаў гашышу і 1000 таблетак MDMA.

Высветлілася, затрыманы працаваў на віртуальны інтэрнэт-маркет. Ездзіў за таварам у Зеленаград і Маскву на маршрутным таксі і штотыдзень прывозіў у партфелі каля кілаграма забароненага зелля. Кожную партыю дылер фасаваў на больш дробныя і рабіў закладкі ў Мінскім раёне.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 22 снежня 2020
 
Дата публикации:22.12.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Психотропы Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме