Так, пастановай ад 28 снежня 2020 года № 85 лімітавая мінімальная адпускная цана на этылавы спірт з улікам акцыза на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) устаноўлена ў памеры Br74,43 за дэкалітр бязводнага спірту. Такім чынам, яна павялічана на Br2,5.
Мінімальная адпускная цана за 0,5 літра алкагольнага напою крэпасцю 40% складзе Br5,05, раздробная — Br6,68 (рост на 16 і 21 капейку адпаведна).
Акрамя таго, пастановай ад 28 снежня 2020 года № 86 лімітавая мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі ўстаноўлена ў памеры Br3,09 за 0,7 літра крэпасцю 18%. Раней яна складала Br2,99.
Змены ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2021 года
Звязда, 31 снежня 2020