https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за два мільёны рублёў за паўгоддзе вернута людзям па патрабаванні прафсаюзаў


Гаворка ідзе аб незаконна ўтрыманых і нявыплачаных сродках на прадпрыемствах Беларусі.
Як паведамілі ў прэс-службе ФПБ, больш за 90% выяўленых парушэнняў у сферы працоўных адносінаў аператыўна выпраўлены па патрабаванні прафсаюзаў. Гэтыя дадзеныя былі агучаны на пасяджэнні Нацсавета па працоўных і сацыяльных пытаннях, які адбыўся не так даўно ў Мінску.

У цэлым за паўгоддзе 2020-га прадстаўнікамі прафсаюза было выяўлена больш за 20 тысяч парушэнняў працоўнага заканадаўства. Больш за 90% з іх аператыўна ліквідаваны па патрабаванні прафсаюзаў. Сярод найбольш актуальных для людзей пытанняў - парадак заключэння і падаўжэння кантрактаў.

- Са студзеня мінулага года дзейнічае новая рэдакцыя Працоўнага кодэкса. Па ініцыятыве ФПБ у абноўлены кодэкс была ўнесена норма аб падаўжэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін. Гэта значыць, калі ў чалавека няма спагнанняў, і абодва бакі вырашылі працягваць працоўныя адносіны, то кантракт з работнікам (з яго згоды) павінен быць прадоўжаны да заканчэння максімальнага тэрміну яго дзеяння, а новы заключаны мінімум на тры гады, - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння ФПБ Марына ЛАЗАР.

Яна патлумачыла, што прафсаюзы ўважліва адсочваюць практыку выкарыстання гэтай нормы і звярнула ўвагу, што далёка не ўсе наймальнікі прытрымліваюцца ў гэтым выпадку закона - тады прафсаюзы дамагаюцца выпраўлення нарушэнняў. Калі не дапамагаюць перамовы, прафсаюзныя юрысты прадстаўляюць інтарэсы членаў прафсаюза ў судзе.

Дарэчы, за паўгоддзе з ўдзелам прававых інспектараў працы разгледжана 146 такіх спраў, што практычна ў два разы болей, чым у 2019-м. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на працоўных месцах 36 работнікаў. У агульнай складанасці за паўгоддзе мінулага года па патрабаванні прафсаюзаў людзям вярнулі больш за два мільёны рублёў незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сродкаў.

Звязда, 1 студзеня 2021
 
Дата публикации:01.01.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Трудовое законодательство Права человека Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме