https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў І квартале пабудавана 1,070 млн кв.м жылля


Аб гэтым расказаў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Сівак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"Калі гаварыць аб уводзе жылля ў першым квартале, то ёсць прырост да мінулага года. Па агульным уводзе жылля паказчык - 1,070 млн кв.м, або 112 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года, па ўводзе жылля для маючых патрэбу - гэта 270 тыс. кв.м, або 111,2 працэнта. Што датычыцца сітуацыі з чаргой маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, то мы яе ацэньваем пяцігадовымі перыядамі. Па выніках мінулай пяцігодкі чарга па рэспубліцы зменшылася недзе на 12 працэнтаў, сёння там каля 630 тыс. чалавек", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

Анатоль Сівак таксама паведаміў, што папярэднія вынікі першага квартала ўвогуле па будаўніча-мантажных работах паказваюць невялікае адставанне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "Асноўная прычына, якую мы ў сябе тут разумеем, - гэта перазапуск новага інвестыцыйнага цыкла. Хоць змяненне і невялікае, але яно ідзе па ўсіх напрамках, падпісаны адпаведныя дзяржаўныя праграмы і дзяржінвестпраграма. І мы якраз праводзім работу, каб тое адставанне, якое ў нас намецілася ў першым квартале па агульным будмантажы, мы ў першым паўгоддзі пераадолелі", - дадаў ён.

"Калі гаварыць аб субсідзіруемых крэдытах для грамадзян для будаўніцтва жылля, то тыя планы, якія ва ўрада сфармуляваны на гэты год, пакуль рэальныя. Калі ацэньваць увод жылля для маючых патрэбу і разглядаць лічбы ад года, то гэта 25 працэнтаў, крэдыты, якія запланаваны на год у гэтай частцы, зрасходаваны толькі на 19 працэнтаў. Гэта значыць пакуль мы бачым, што нашы планы рэальныя, яны супадаюць. У нас могуць быць карэкціроўкі на працягу года ў бок павелічэння, гэта ўсё залежыць ад эканомікі і магчымасцей банкаўскай сістэмы. Што датычыцца камерцыйных крэдытаў, то тут сітуацыя рэгулюецца агульнымі макраэканамічнымі паказчыкамі", - праінфармаваў намеснік прэм`ер-міністра.

12 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме