Мужчыну злавілі з доказамі злачынства пасля вяртання з суседняй краіны. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкам, у яго дома і ў лесе праваахоўнікі выявілі больш за 600 грамаў альфа-PVP, 150 грамаў мефедрона, 350 грамаў амфетаміну, 650 грамаў гашышу і 1000 таблетак MDMA.
Высветлілася, затрыманы працаваў на віртуальны інтэрнэт-маркет. Ездзіў за таварам у Зеленаград і Маскву на маршрутным таксі і штотыдзень прывозіў у партфелі каля кілаграма забароненага зелля. Кожную партыю дылер фасаваў на больш дробныя і рабіў закладкі ў Мінскім раёне.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.
Сяргей Расолька
Звязда, 22 снежня 2020
Звязда, 22 снежня 2020