У кастрычніку сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1285, у верасні — Br1264,5.
У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у лістападзе дасягнула Br1839,3 (тэмп росту да лістапада мінулага года — 111%). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1297,4 (110,5%), Гомельскай — Br1141,5 (107,7%), Гродзенскай — Br1128,4 (107,5%), Брэсцкай — Br1117,7 (107,3% ), Віцебскай — Br1080 (106,9%), Магілёўскай — Br1065,2 (108,1%).
У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені — лістападзе ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8%.
Звязда, 24 снежня 2020