https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Базавая велічыня за аб`ект. Як на Гомельшчыне карыстаюцца такой магчымасцю куплі дзяржаўнай нерухомасці?


У апошні працоўны тыдзень мінулага года камітэт «Гомельаблмаёмасць» правёў заключны аўкцыён. Як заўсёды, выніковы.
Як паведамляе абласная газета «Гомельская праўда», на таргі былі выстаўлены тры лоты з паніжэннем іх пачатковай цаны на максімальныя 80%, і ўсе яны набылі новых гаспадароў. Бо на кожны аб’ект падалі па адной заяве, пакупнікі змаглі скарыстацца яшчэ адной перавагай — набыццём нерухомасці без фактычных таргоў, па пачатковай цане, павялічанай на 5%.

Усяго ў 2020 годзе камітэтам «Гомельаблмаёмасць» было прададзена 80 аб’ектаў нерухомасці (60 — камунальнай і 20 — рэспубліканскай уласнасці), у тым ліку па ацэначным кошце — 14, з паніжэннем цаны да 50% — 6, да 80% — 27 і за базавую велічыню — 33. Прадастаўленнай заканадаўствам магчымасцю куплі дзяржаўнай нерухомасці ў якасці адзінага ўдзельніка таргоў скарысталіся 60 пакупнікоў.

Такім чынам, па максімальна нізкіх коштах (са зніжэннем пачатковы цаны на 80% і за базавую велічыню) і аднаму пакупніку прададзена 75% ад агульнай колькасці рэалізаваных аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці.

Звязда, 1 студзеня 2021
 
Дата публикации:01.01.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Недвижимость Гомельшчына Аукцион Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме