https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдні заробак у Беларусі ў жніўні склаў 1276,4 рублі


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў жніўні склала Br1276,4, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У ліпені гэтага года яна складала Br1287,5.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у жніўні дасягнула Br1766,2 (тэмп росту да жніўня мінулага года — 109,3%). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1300,3 (105,3%), Гомельскай — Br1138,1 (107,8%), Брэсцкай — Br1097,3 (107,3%), Віцебскай — Br1083,9 (106,7% ), Гродзенскай — Br1101,8 (107,8%), Магілёўскай — Br1052,9 (106,4%).

У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8,2%.

Звязда, 24 верасня 2020

 
Дата публикации:23.09.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Статистика Заработная плата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме