https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бешанковіцкім раёне затрыманы жанчыны, якія абакралі пенсіянерку


Аб гэтым паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Ваяж праз усю краіну ажыццявілі чатыры жыхаркі Жлобіна. Заехалі яны і ў Бешанковіцкі раён. Там апынуліся ў адной з невялікіх вёсак. Прыцягнулі «турыстак» не мясцовыя славутасці, а самотна пражываючыя старыя.

Так, на вочы кампаніі трапіўся дом 80-гадовай пенсіянеркі. Як пазней яна распавяла аператыўнікам, дзейнічалі «госці» па ўжо добра знаёмай праваахоўнікам схеме. Дзве жанчыны ўвайшлі ў дом і папрасілі вады, а трэцяя прайшла туды ж, але ўжо без дазволу і запрашэня. Пакуль увагу гаспадыні ўсяляк адцягвалі, зламысніца абшуквала жыллё ў пошуках грошай.

У выніку візіт скончыўся для пенсіянеркі згубай амаль 200 рублёў. Праўда, скарыстацца выкрадзеным у гастралёрш не атрымалася. Неўзабаве ўся кампанія была затрымана. Заведзане крымінальная справа. Таксама аператыўнікамі адпрацоўваецца інфармацыя аб дачыненні жанчын да здзяйснення іншых падобных злачынстваў.

Міліцыя ўсіх сельскіх жыхароў быць уважлівымі і асцярожнымі ў стасунках з незнаёмымі грамадзянамі. Калі ў вашым населеным пункце з’яўляюцца падазроныя асобы, якія ходзяць па дварах, паведаміце пра іх праваахоўнікам.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:30.10.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Криминал Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме