https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску распрацавалі сэрвіс бескантактавага меню


У кафэ, барах i рэстаранах Мiнска ўсё часцей сталi прапаноўваць бескантактавае меню. Каб яго паглядзець, трэба навесцi смартфон на QR-код. Такi сэрвiс распрацаваў i партал Relax.by.
Сэрвiс запусцiлi на фоне наступлення «другой хвалi» каранавiруса, каб дадаткова абаранiць гасцей i персанал сталiчных устаноў. Перайсцi на Relax.Меню можа любы бар, кафэ або рэстаран — тэхналогiя агульнадаступная.

Пандэмiя вярнулася другой хваляй, але рэстараны загартавалiся i паспелi падрыхтавацца. Паспяхова працуюць сэрвiсы дастаўкi i ежа навынас, а цяпер з`явiлася яшчэ адно рашэнне — QR-меню, якое пазбаўлена недахопаў друкаванай версii. Першапачаткова распрацоўшчыкi думалi, як павялiчыць узровень бяспекi гасцей i супрацоўнiкаў устаноў, але адначасова далi магчымасць паказаць больш: тое, што не ўмяшчае папяровае меню, лёгка ўключыць электроннае.

Бескантактавае меню нескладана знайсцi на стале — гэта стыкер або картка з QR-кодам. Калi навесцi на яго камеру, меню адкрыецца на экране смартфона разам з апiсаннем страў, фатаграфiямi i цэнамi. Спампоўваць праграму не патрабуецца — сэрвiс працуе праз браўзер. Тэхналогiю падтрымлiваюць смартфоны на iOS i Android. QR-меню можна паглядзець адразу — не чакаючы, пакуль афiцыянт прынясе папяровае.

Распрацоўшчыкi разлiчваюць, што рэстараны i кафэ будуць актыўна прымяняць новы сэрвiс. Гэта зручнае i тэхналагiчнае дапаўненне да стандартнай папяровай версii меню, якое зробiць работу ўстаноў яшчэ больш бяспечнай.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 31 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:31.10.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
QR-код Бесконтактное меню Технологии Общественное питание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме