https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомелі затрыманы студэнт з буйной партыяй псіхатропаў


Пра гэта паведамляе МУС.
20 жніўня каля Давыдаўскіх могілак у Гомелі мясцовы наркакантроль затрымаў 21-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Малады чалавек паспеў зрабіць некалькі закладак псіхатропаў вагой у паўграма і грам. Таксама ў хлопца знайшлі забаронены прадукт, расфасаваны ў пакецікі па 200 і 50 грамаў.

У пакоі інтэрната навучальнай установы, дзе пражываў затрыманы, аператыўнікі знайшлі яшчэ два скруткі з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP. Яго вага склала 290 грамаў. Там жа былі канфіскаваныя высокадакладныя вагі, пустыя поліэтыленавыя пакуначкі, стужка-скотч і іншыя аксэсуары.

Малады чалавек распавёў, што набываў наркотыкі ў адным з віртуальных наркамаркетаў. Часам за таварам даводзілася ездзіць у Мінск.

Частку псіхатропаў гамяльчанін збываў з дысконтам іншым аптовым распаўсюднікам, астатняе самастойна фасаваў у інтэрнаце і рабіў закладкі.

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот псіхатропных рэчываў.

Звязда, 26 жніўня 2020
 
Дата публикации:26.08.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме