https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урон для Мінска ад несанкцыянаваных акцый склаў больш за Br750 тыс.


Урон для Мінска з пачатку несанкцыянаваных акцый склаў больш за Br750 тыс. Аб гэтым паведаміў 16 верасня на брыфінгу начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.
"З пачатку несанкцыянаваных мерапрыемстваў урон склаў больш за Br750 тыс. У сярэднім гораду ў звычайны будны дзень гэта абыходзіцца прыкладна ў Br10 тыс. Гэта сума ў разы вырастае пасля выхадных і складае каля Br20-30 тыс. Сюды ўваходзіць прыбіранне тэрыторыі, устараненне несанкцыянаваных надпісаў на фасадах і на іншых элементах. У першыя дні яшчэ білі шкло ў аўтобусах, палілі смеццевыя бакі, пераварочвалі лаўкі", - сказаў Уладзімір Лебедзь.

Паводле яго слоў, штодзень даводзіцца ўстараняць каля 100 кв.м надпісаў. "Але трэба разумець, што ў гэтым выпадку трэба зафарбоўваць цалкам фасад, значыць, сума павялічваецца, расход фарбы ўзрастае. А элементы інфраструктуры (святлафоры, знакі) не зафарбоўваюцца, іх трэба замяняць. Акрамя таго, пасля выхадных у 1,5 раза павялічваецца аб`ём прыбірання і вывазу смецця", - адзначыў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

У сярэднім у дзень задзейнічана больш за 1 тыс. работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і звыш 80 адзінак тэхнікі. "Усе гэтыя сілы мы накіроўваем на незапланаваныя работы. А мы ж яшчэ выконваем запланаваныя. Цяпер падыходзім ужо да зімовага сезона. Дарожныя работнікі, работнікі ЖКГ павінны падрыхтоўвацца. Мы ўжо на завяршальнай стадыі, хутка будзе запуск сістэмы ацяплення. Вось гэтым мы павінны займацца. А ў выніку несанкцыянаваных акцый нагрузка на работнікаў камунальных службаў вырасла ў 1,5 раза. Людзі ў тым ліку працуюць ноччу", - звярнуў увагу Уладзімір Лебедзь.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама адзначыў, што парушальнікаў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, яны плацяць штрафы і кампенсуюць урон.

16 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.09.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Мінск Городское хозяйство Беспорядки Несанкционированные акции Цветные революции Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме