https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сацыяльных сетках і мэсэнджарах з`яўляюцца паведамленні аб стварэнні рэсурсаў, прызначаных для дапамогі людзям у абмене валют без пасрэднікаў па дагаворным курсе


Такую інфармацыю апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
МУС нагадвае: згодна з заканадаўствам валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асоб могуць ажыццяўляцца толькі ў банкаўскіх установах, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію), што выдаецца Нацыянальным банкам Беларусі. Правядзенне валютна-абменных аперацый паміж фізічнымі асобамі забаронена. Скупка, продаж, абмен замежнай валюты без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) або дзяржаўнай рэгістрацыі, замах на такія парушэнні караюцца штрафам ад 50 да 150 базавых велічынь (1 БВ - Br27) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння (арт.11.2 КоАП).

"Учыненне гэтых дзеянняў паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання прывядзе да накладання штрафу ад 150 да 200 базавых велічынь таксама з канфіскацыяй. Людзям, якія асмельваюцца на правядзенне абменных аперацый не ў банках, трэба памятаць, што яны падвяргаюць сябе двайной рызыцы. Па-першае, у адносінах да іх як удзельнікаў незаконнай валютнай аперацыі будзе складзены адміністрацыйны пратакол і накладзены штраф. Па-другое, нелегальна набываючы замежныя грошы, яны рызыкуюць атрымаць падробленыя або сувенірныя банкноты", - дадалі ў ведамстве.

4 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:270
 
Ключевые слова:
Валюта Обменные операции Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме