https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ірландскі інвестар плануе пабудаваць фотаэлектрычныя станцыі ў СЭЗ "Віцебск"


Новым рэзідэнтам СЭЗ "Віцебск" зарэгістравана ТАА "Соларгама", створанае з удзелам інвестара з Ірландыі, паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ.
Кампанія плануе рэалізаваць праект па будаўніцтве фотаэлектрычных станцый на пляцоўках свабоднай эканамічнай зоны ў Віцебску, а ў перспектыве таксама ў Оршы, Полацку і Наваполацку. Электраэнергія, што генерыруецца станцыямі, будзе выкарыстоўвацца для энергетычнага забеспячэння дзейнасці дзеючых рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск". Гэта дасць магчымасць прадпрыемствам значна знізіць сабекошт прадукцыі, эканомячы сродкі дзякуючы дыверсіфікацыі крыніц электраэнергіі і выкарыстанню экалагічна чыстай сонечнай энергіі, адзначылі ў адміністрацыі СЭЗ.

Ірландскі інвестар выказаў інтарэс да развіцця бізнесу на пляцоўцы СЭЗ "Віцебск" у пачатку бягучага года. У далейшым з-за пандэміі COVID-19 перагаворны працэс быў пераведзены ў рэжым анлайн, прапрацоўка арганізацыйных пытанняў таксама вялася ў аддаленым фармаце.

На першым этапе прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю дзве станцыі на асноўнай пляцоўцы СЭЗ у раёне былога ваеннага аэрадрома ў Віцебску. У адпаведнасці з праектам сумарная ўстаноўленая магутнасць фотаэлектрычных станцый да 2022 года складзе 1 МВт, а да 2024-га плануецца яе нарасціць да 7 МВт.

ТАА "Соларгама" стала шостым рэзідэнтам СЭЗ, зарэгістраваным у гэтым годзе. Усяго ў СЭЗ "Віцебск" рэалізуецца 54 інвестыцыйныя праекты з удзелам інвестараў з 16 краін, у тым ліку Германіі, Чэхіі, Расіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Кіпра, Эстоніі.

СЭЗ "Віцебск" створана ў 1999 годзе і складаецца з 16 сектараў агульнай плошчай амаль 2,8 тыс. га, з якіх сем размешчаны ў Віцебску, пяць у Аршанскім, а таксама па адным у Віцебскім, Полацкім, Пастаўскім раёнах і Наваполацку. Сярэдняспісачная колькасць работнікаў у арганізацыях СЭЗ складае 16,7 тыс. чалавек.

9 верасня 2020, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Ирландия Віцебск Свободная экономическая зона Энергетика Инвестиции Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме