Кампанія абавязуецца да 16 жніўня вярнуць на бонусны рахунак 70% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны хвіліны і гігабайты, альбо 100% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны толькі гігабайты.
Кампенсацыя будзе налічаная аўтаматычна, абаненты атрымаюць SMS-паведамленне. Тэрмін яе дзеяння — 60 дзён.
Нагадаем, аб кампенсацыі выдаткаў з-за непрацуючага інтэрнэту і некаторых сэрвісаў раней заявілі А1, «Белтэлекам». Пакуль нічога не паведамляе МТС.
Звязда, 13 жніўня 2020