РУП "Белтэлекам" растлумачыла сённяшнія цяжкасці з доступам у інтэрнэт тэхнічным збоем, паведамляе сайт кампаніі.
"У сувязі з кароткачасовым тэхнічным збоем з 11.30 да 11.40 узніклі цяжкасці з доступам у інтэрнэт. Цяпер працаздольнасць сеткі цалкам адноўлена", - гаворыцца ў паведамленні.
"Белтэлекам" просіць прабачэння за нязручнасці.
17 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА