https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускіх рабочых спрабавалі выкарыстаць, штурхаючы іх на забастоўкі і не гаворачы аб усіх наступствах для эканомікі, прадпрыемстваў і саміх супрацоўнікаў


Такое меркаванне выказаў расійскі публіцыст, радыёвядучы, блогер і грамадскі дзеяч Армен Гаспаран.
"Беларускіх рабочых развялі вельмі сур`ёзна, ніхто ж не гаварыў ім аб наступствах забастовак", - сказаў Армен Гаспаран. У прыватнасці ён нагадаў, што як толькі з`явіліся паведамленні аб прыпыненні вытворчасці на "Беларуськаліі", тэлекампанія CNN адразу ж дала ў эфір: амерыканскія кампаніі на рынку мінеральных угнаенняў вырашылі павялічыць вытворчасць.

"Мы ж вельмі добра разумеем, што ёсць пэўны працэнт людзей на зарплаце, якія хадзілі і падбухторвалі рабочых: давайце правядзём забастоўку, - адзначыў эксперт. - Наколькі мне калегі з Мінска расказалі, ужо нават прасачылі, хто гэта рабіў канкрэтна. Абяцалі рабочым грошай, але ніхто ж адразу не сказаў, якія будуць страты і хто гэта потым будзе кампенсаваць. Мабыць, беларусы паглядзелі, палічылі і сказалі: ведаеце што, камбэк у 90-я нікому не патрэбны".

"Беларусы вельмі мудры народ, ён гэта цудоўна разумее. Калі і ёсць нейкія праблемы, то гэта ж не падстава разбурыць краіну, усе ж бачылі, што было ва Украіне", - падкрэсліў Армен Гаспаран.

31 жніўня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Гибридная война Цветные революции Забастовка Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме