https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь вымушана праводзіць шматвектарную палітыку, як бы ні складвалася сітуацыя


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з журналістамі ў Баранавічах.
"Як бы ні складвалася сітуацыя, мы вымушаны праводзіць шматвектарную палітыку, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Чаму мы заўсёды заяўлялі аб шматвектарнасці і шматпалярнасці: планеты і сістэмы могуць стабільна трымацца, калі ў іх некалькі апор. Калі выбіваюць адну, другую апору, яны пачынаюць хістацца і могуць рухнуць. Таму я заўсёды быў за шматпалярнасць".

Прэзідэнт падкрэсліў, што нават на адной магутнай Амерыцы свет не пратрымаецца. "Няма Савецкага Саюза - калі дзве проціборствуючыя апоры, але заўсёды разумеючыя, што ёсць чырвоная рыса. Таму я быў за шматпалярнасць. А шматвектарнасць - геаграфічны цэнтр Еўропы ў нас у Полацку. І якую нам палітыку праводзіць?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусь ніколі не адварочвалася ад Расіі, хоць і была вымушана пры эканамічных спрэчках шукаць альтэрнатыву на тым жа нафтавым рынку. "Гэта чыста медыйная выдумка, што Лукашэнка павярнуўся на Захад. Так, я праводзіў шматвектарную палітыку наколькі гэта было магчыма. Думаеце, я не разумею, што сто гадоў не патрэбны гэтай Еўропе і тым больш Амерыцы. Але мне трэба было выратаваць краіну, трэба было выжываць, у той час як мяне не разумелі там (у Расіі.)", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

1 верасня 2020, Баранавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.09.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:283
 
Ключевые слова:
Многовекторная политика Торговые войны Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме