https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бялыніцкім раёне затрымалі трох браканьераў


Трох браканьераў затрымалі ў Бялыніцкім раёне, паведаміла галоўны спецыяліст па працы са СМІ ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.
«Трое мужчын 28, 31 і 42 гадоў лавілі рыбу на рацэ Друць каля вёскі Гута. Яны займаліся промыслам ў перыяд нерасту, выкарыстоўвалі сеткі, што забаронена, — адзначыла Ірына Рачкоўская. — Мужчыны лавілі рыбу ноччу, мяркуючы, што ніхто не заўважыць іх злачынства. У момант, калі парушальнікі выцягнулі з вады сеткі з уловам, да іх падыйшлі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У сетках была плотка, карасі, ляшчы — усяго 27 асобін. Шкода навакольнаму асяроддзю склала больш як Br4 тыс. Мужчыны сваю віну адмаўлялі і казалі, што сеткі з уловам ім не належаць».

Каб разабрацца ў сітуацыі, на месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група разам са спецыялістам Бялыніцкага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У месцы ўстаноўкі сетак эксперт выявіў след ад абутку, падобны са слядамі ботаў рыбакоў.

«У дачыненні да мужчын Бялыніцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па арт. 281 КК. Абутак падазраваных быў адпраўлены экспертам Бялыніцкага МРА для правядзення экспертызы. Паводле высноваў эксперта, сляды абутку, пакінутыя на месцы злачынства, падобныя з абуткам затрыманых. Заключэнне эксперта стала адным з доказаў віны браканьераў», - распавяла Ірына Рачкоўская.

Суд Бялыніцкага раёна кожнаму з зламыснікаў прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 БВ базавых велічынь.

Звязда, 20 ліпеня 2020
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Браконьерство Друць Бялынічы Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме