Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком часовай адміністрацыі ААТ «Белгазпрамбанк» Надзеяй Ермаковай сітуацыю ў банку і падзякаваў за праведзеную працу.
«Я, Надзея Андрэеўна, чаму запрасіў вас публічна (збіраўся даўно, але хапала працы тут): перш за ўсё, хачу табе падзякаваць, што ў цяжкі момант адгукнулася і фактычна выратавала банк і працоўны калектыў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што Надзея Ермакова добра ведае сітуацыю ў банку. «Вельмі б прасіў, каб парадак быў у банку, банк губіць нельга. Гэта банк, які, калі „Газпром“ ад яго адмовіцца, Гасподзь з імі. Працоўны калектыў ёсць, навыкі ёсць, магчымасці будуць. Мы Нацыянальным банкам будзем падтрымліваць гэты банк: там жа нашы людзі і нашы прадпрыемствы. Так, трапілі ў складаную сітуацыю з-за гэтых карупцыйных праяў, але ў нас ёсць досвед утрымання не проста на плаву банкаў, але і нармальнага іх функцыянавання», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, як дакладваў яму старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Тэртэль, няма катастрофы ў банку. «Вам удалося з Лядніцкай (Ілона Лядніцкая — намеснік старшыні Нацыянальнага банка.) стабілізаваць сітуацыю. Я таксама вельмі ўдзячны ёй, перадайце маю ўдзячнасць. Я зраблю ўсё для таго, каб і людзі, якія ўклалі свае грошы, і нашы прадпрыемствы нічога не страцілі. З нашага боку, з боку дзяржавы мы зробім усё неабходнае», — запэўніў Прэзідэнт.
«Асаблівай зацікаўленасці газпромаўскай я не бачу, хаця, калі мы размаўлялі з Прэзідэнтам Расіі, ён мне таксама рэкамендаваў: кажа, што банк можа працаваць, не бедныя ў яго ўласнікі — даслоўна. Таму, калі табе патрэбен гэты банк, ён мне сказаў, значыць, паспрабуйце папрацаваць так, каб гэты банк працаваў. Я кажу: мы толькі за, мы супраць не будзем, але ён павінен працаваць па нашых законах. Таму яшчэ раз удзячны за тое, што зроблена за гэты час у гэтым банку», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Стабільная праца, захаванне калектыву і высокіх пазіцый — Ермакова аб асноўных задачах Белгазпрамбанка
Паводле яе слоў, у час сустрэчы кіраўнік дзяржавы акрэсліў асноўныя задачы для часовай адміністрацыі, зрабіўшы акцэнт на неабходнасці забяспечыць стабільную працу, захаваць працоўны калектыў і такое ж высокае становішча банка ў краіне, што было да ўвядзення часовай адміністрацыі.
«Асноўная задача, якая была пастаўлена перад часовай адміністрацыяй — гэта забяспечыць, каб праца банка была стабільнай, каб забяспечваліся плацяжы, абслугоўванне ўсіх кліентаў. Усё гэта арганізавана. Напэўна, дзякуючы таму, што не страчана кіравальнасць, і таму, што там працуюць пісьменныя, надзейныя спецыялісты, якія ведаюць сваю справу», — патлумачыла Надзея Ермакова. Яна дадала, што, паводле аператыўных дадзеных за ліпень гэтага года, банк здолеў атрымаць значны прыбытак, гэта сведчыць аб якаснай працы калектыву, эфектыўнасці яго працы.
«Асноўная задача, якая была пастаўлена перад часовай адміністрацыяй — гэта забяспечыць, каб праца банка была стабільнай, каб забяспечваліся плацяжы, абслугоўванне ўсіх кліентаў. Усё гэта арганізавана. Напэўна, дзякуючы таму, што не страчана кіравальнасць, і таму, што там працуюць пісьменныя, надзейныя спецыялісты, якія ведаюць сваю справу», — патлумачыла Надзея Ермакова. Яна дадала, што, паводле аператыўных дадзеных за ліпень гэтага года, банк здолеў атрымаць значны прыбытак, гэта сведчыць аб якаснай працы калектыву, эфектыўнасці яго працы.
Адказваючы на пытанне пра будучыню Белгазпрамбанка, кіраўнік часовай адміністрацыі сказала: «Банк можа, здольны працаваць. У нашай краіне ён можа быць не такім вялікім, якім быў, калі раптам ад яго адмовяцца ўласнікі і не будуць укладваць у яго, не адкрыюць ліміты, якія на яго зачынілі. Ён можа існаваць і паволі павялічваць свае абароты, аднаўляцца да таго аб’ёму, які быў. Банк на высокіх пазіцыях, і ён значны для эканомікі краіны».
Што да перамоў з уласнікамі банка, то да цяперашняга часу кантактаў з часовай адміністрацыяй не было. «Пакуль уласнік не хоча размаўляць», — патлумачыла Надзея Ермакова.
Звязда, 1 жніўня 2020