Па тэмпах работ наперадзе Брэсцкая вобласць: там убрана 59,9 працэнта плошчаў ад плана (202 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 58,7 працэнта плошчаў (199,6 тыс. га), Гродзенскай - 46,7 працэнта (148,8 тыс. га), Мінскай - 38,4 працэнта (186,3 тыс. га), Магілёўскай - 24,5 працэнта (82,4 тыс. га), Віцебскай - 17 працэнтаў (64,1 тыс. га).
Паводле даных на 3 жніўня, усяго па краіне намалочана 3,39 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,5 ц/га). У планах аграрыяў - сабраць у бягучым годзе 8 млн т збожжа (без уліку кукурузы).
Лён выцераблены на 28,8 тыс. га (59,1 працэнта ўборачнай плошчы). Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 708,1 тыс. га (86,5 працэнта ад плана). Нарыхтавана 647,6 тыс. т сена (64,1 працэнта ад плана), 12,257 млн т сенажу (97,3 працэнта) і 503,9 тыс. т сіласу (2,63 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 41,5 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.
3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА