Дзяржрэгуляванне распаўсюджваецца на сродкі абароны органаў дыхання (маскі для індывідуальнага выкарыстання) і дэзінфікуючыя сродкі, у тым ліку гелі, спрэі, за выключэннем тых, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны, а таксама ў прамысловых, ветэрынарных, сельскагаспадарчых мэтах.
Гранічны нарматыў рэнтабельнасці для ўключэння ў адпускныя цэны вытворцаў устаноўлены на ўзроўні 10 %, лімітавая максімальная надбаўка імпарцёра — у памеры 10 %. Максімальная аптовая надбаўка да адпускной цане зацверджана на ўзроўні 15 %, максімальная гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай) — 15 %.
Цэны на маскі і дэзінфікуючыя сродкі фармуюцца з улікам кан`юнктуры рынку, але не вышэй за абмежаванні, прадугледжаныя пастановай.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 7 ліпеня.
Звязда, 21 ліпеня 2020