https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зварот: ананімныя заклікі ад імя салігорскіх шахцёраў — правакацыя


Ананімныя заклікі ад імя салігорскіх шахцёраў — правакацыя і спроба ўнесці раскол у работу ААТ «Беларуськалій». Такі зварот Мінская абласная арганізацыя Белхімпрафсаюза размясціла на сваёй старонцы ў Facebook.
Так салігорскія шахцёры адрэагавалі на тое, што апошнім часам у інтэрнэце ад імя рабочых розных прадпрыемстваў распаўсюджваюцца нібыта рэальныя заявы пра забастоўкі.



«Ананімныя заклікі ад імя салігорскіх шахцёраў лічым правакацыяй і мяркуем спробай ўнесці раскол у працу прадпрыемства.

«Беларуськалій» — прадпрыемства, якое стабільна і прадуктыўна працуе, працоўны калектыў якога засяроджаны на дасягненні мэтаў і задач, якія стаяць перад ім. 

Неабдумана было б заяўляць, што вытворчы працэс пазбаўлены якіх-небудзь складанасцяў, аднак на прадпрыемстве прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб кожны работнік адчуваў сябе абароненым.

Спроба спекуляцыі на спрэчных момантах па пытаннях, якія абмяркоўваюцца, ўздымаюцца на працоўных сходах у плоскасці перамоўнага працэсу паводле калектыўнай дамовы (адной з лепшых у нашай краіне), нічым добрым не скончыцца.

Ананімныя «опусы», якія публікуюцца без подпісу аўтара ці групы аўтараў, з’яўляюцца грубай правакацыяй, абсалютна не адлюстроўваюць агульную пазіцыю 20-тысячнага калектыву. Яны не прынясуць ніякай карысці работнікам ААТ «Беларуськалій». Спрабуючы прыцягнуць нас у палітычную гульню, вы пераследуеце свае карыслівыя мэты, а не клапоціцеся пра чалавека.

Зварот падпісаны брыгадзірамі 159 ачышчальных і праходніцкіх комплексаў і рамонтных брыгад. Яго падпісалі таксама старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белхімпрафсаюза і незалежнага прафсаюзу гарнякоў «Беларуськалія» і гендырэктар прадпрыемства», – гаворыцца ў звароце.

Звязда, 31 ліпеня 2020
 
Дата публикации:31.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Беларуськалий Провокация Фейки Салігорск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме