Згодна з умовамі электронных таргоў, пасля продажу будынак можна будзе перапрафіляваць ў адміністрацыйны аб’ект, гандлёвы аб’ект, аб’ект бытавога абслугоўвання або аб’ект грамадскага харчавання.
Пры гэтым, паколькі будынак мае статус помніка архітэктуры, новы ўладальнік абавязаны на працягу 30 каляндарных дзён з даты пераходу права ўласнасці падпісаць ахоўнае абавязацельства.
Пры гэтым, паколькі будынак мае статус помніка архітэктуры, новы ўладальнік абавязаны на працягу 30 каляндарных дзён з даты пераходу права ўласнасці падпісаць ахоўнае абавязацельства.
Прыняць удзел у электронных таргах могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня ўключна.
Пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю: менавіта ў ім размяшчалася гасцініца пінскага прадпрымальніка Ёселя Басевіча. У 30-я гады яна лічылася адной з лепшых у горадзе, так як усе нумары былі абсталяваныя тэлефонамі. Акрамя гасцініцы ў будынку таксама размяшчалася крама пісьмовых прыбораў і паперы, офіс Пінскага аддзялення Польскага краязнаўчага таварыства і турыстычная арганізацыя «Орбис». У 1952-1996 гг. будынак па вул. Леніна, 27 займаў Музей Беларускага Палесся, а з 1999 г. па сёння яно выкарыстоўвалася Брэсцкім філіялам рэспубліканскага навукова-даследчага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі».
Звязда, 20 ліпеня 2020