З кастрычніка 2018 па люты 2020 года для атрымання несанкцыянаванага доступу да старонак карыстальнікаў у сацыяльных сетках ён выкарыстаў шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, якое валодае функцыяй падбору логіна і пароля.
Як паведамляе УУС аблвыканкама, за названы перыяд незаконным спосабам малады чалавек змог прайсці амаль 152 тысячы паспяховых аўтарызацый. На шэрагу рэсурсаў падазраваны знаходзіў уліковыя запісы з наяўнымі на рахунку грашыма і пераводзіў іх сабе, адкрываючы доступ да асабістага кабінета. У выпадку, калі сродкаў не аказвалася, жыхар абласнога цэнтра выкарыстоўваў чужы акаўнт і займаўся накруткай лайкаў і галасоў, пасля чаго спрабаваў прадаць даражэй.
Спосабам крымінальнага заробку хлопец у лістападзе мінулага года падзяліўся з таварышам і адправіў яму файл шкоднаснай праграмы. Апошні, ведаючы аб незаконнасці дзеянняў, спрабаваў выкарыстаць яе на адной з вядомых гульнявых платформаў.
Сяргей Расолька
Звязда, 12 чэрвеня 2020
Сяргей Расолька
Звязда, 12 чэрвеня 2020