https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕБРР пашырыць у Беларусі крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу ў нацвалюце


Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадаставіць БНБ-Банку да Br10 млн для крэдытавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў для барацьбы з наступствамі пандэміі COVID-19, паведамілі ў прэс-службе ЕБРР.
"Прадастаўленне фінансавання ў мясцовай валюце абмяжуе рызыку змянення валютных курсаў для пазычальнікаў", - адзначылі ў ЕБРР.

БНБ-Банк з`яўляецца кліентам ЕБРР з 2011 года і адным з першых у Беларусі пачаў прапаноўваць крэдытаванне ў мясцовай валюце. Новы крэдыт таксама дапаможа забяспечыць ліквіднасць БНБ-Банка і ўмацаваць яго пазіцыі ў якасці вядучага крэдытора МСП.

ЕБРР разлічвае, што ўсе яго інвестыцыі ў бліжэйшыя два гады ў памеры да 21 млрд еўра будуць накіраваны на падтрымку прадпрыемстваў і іх аднаўленне пасля завяршэння пандэміі каранавіруса. Часткай гэтых намаганняў з`яўляецца праграма падтрымання ўстойлівасці, якая распрацавана для існуючых кліентаў і якая прапануе ім тэрміновую падтрымку з папамогай прадастаўлення кароткатэрміновага абаротнага капіталу, забеспячэння ліквіднасці і рэструктурызацыі рызык.

З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 2,9 млрд еўра ў 134 праекты, рэалізаваныя ў розных сектарах эканомікі краіны.

1 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Предпринимательство Белорусский рубль Малый и средний бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме