У сталіцы плануюць поўнасцю знішчыць усе малыя папуляцыі баршчэўніка і пазбавіцца ад небяспечнага шкодніка на тэрыторыях Першамайскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы.
З баршчэўнікам актыўна змагаюцца з 2011 года. За гэты час заражаная ім плошча зменшылася з 242 да 28 гектараў. Найбольш інвазіяванымі, як і раней, застаюцца Заводскі, (13), Ленінскі (7), Кастрычніцкі (5) раёны, на якія прыпадае 95 % росту небяспечнай расліны ў сталіцы, праінфармаваў Сцяпан Дубніцкі.
На барацьбу з баршчэўнікам з бюджэту Мінска выдзелена больш за 90 тысяч рублёў.
На барацьбу з баршчэўнікам з бюджэту Мінска выдзелена больш за 90 тысяч рублёў.
Ірына Сідарок
Звязда, 3 чэрвеня 2020
Звязда, 3 чэрвеня 2020