https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 86,4 працэнта плошчаў


Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 86,4 працэнта запланаваных плошчаў.
Паводле даных на 16 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 743,7 тыс. га. Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 45,4 працэнта плошчаў. У гэтым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 28,8 тыс. га (57,2 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 39,2 тыс. га (42,9 працэнта), бульба - 1,3 тыс. га (5,99 працэнта ад запланаванага), агародніна - 1,25 тыс. га (27,7 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 25,4 тыс. га (9,13 працэнта плана), на сілас - на 24,9 тыс. га (2,92 працэнта).

Як паведамлялася раней, у гэтым годзе яравая сяўба будзе праведзена на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га, бульбу - 21,7 тыс. га, агародніну - 4,5 тыс. га, кукурузы - 1131,5 тыс. га.

16 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Посевная кампания Сельское хозяйство Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме