https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знайшлі жыхароў Баранавічаў, якія скралі чыгуначныя рэйкі


Расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы, здзейсненай у асабліва буйным памеры. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
З 20 па 27 лютага бягучага года быў здзейснены крадзёж больш за 380 метраў рэек і больш за 800 клем з балтамі з аб`язнога ўчастка чыгуначнага пуці "Разводава-Сухарапшчына", які знаходзіцца ў Баранавічах. Пра факт крадзяжу ў праваахоўныя органы паведамілі работнікі чыгункі.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па крымінальнай справе праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя сведкі, прызначаная трасалагічная экспертыза, а таксама дадзены даручэнні органу дазнання.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што сума нанесенай шкоды складае больш за 39 тысяч рублёў, што з`яўляецца асабліва буйным памерам, у сувязі з чым следчымі крымінальная справа перакваліфікавана на ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Баранавіцкага АУСТ устаноўлены падазроныя, якімі аказаліся чацвёра жыхароў раённага цэнтра, трое з іх - два 30-гадовых і 25-гадовы мужчыны затрыманыя. У цяперашні час з іх удзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Звязда, 5 сакавіка 2020
 
Дата публикации:05.03.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Баранавічы Криминал Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме