Супрацоўнікамі ДАІ і БЭЗ Калінкавіцкага РАУС у лясным масіве раёна выяўлена звыш за 160 палімерных каністраў ёмістасцю па 10 літраў. Унутры кожнай змяшчалася вадкасць з характэрным пахам этылавага спірту.
Агульны аб`ём склаў 1690 літраў. Гэтая вадкасць накіравана на экспертызу.
Праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні абставінаў з`яўлення каністраў ў лясным масіве.
Звязда, 17 сакавіка 2020