https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі забаронены абарот шклоамывальніка


Аб гэтым паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Гаворка ідзе аб шклоамывальнай нізказамярзальнай вадкасці North Way −30.
Забарона ўвозу на тэрыторыю краіны, рэалізацыі, захоўвання, транспартоўкі, выкарыстання нізказамярзальнай вадкасці North Way −30 (вытворчасць ТАА «Оптыма», РФ) уведзена пастановай намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача ад 27 сакавіка 2024 года нумар 19.

Удакладняецца, што перавышэнне дапушчальнага ўзроўню ўтрымання метанолу ў шклоамывальнай вадкасці склала 523,6 раза.

Спецыялісты нагадваюць, што метылавы спірт можа выклікаць вострыя атручэнні са смяротным зыходам пры інгаляцыі, абсорбцыі праз скуру і асабліва пры прыёме ўнутр. Акрамя таго, пры рэгулярным выкарыстанні метанолу магчыма замутненне шклоў, пластыка і фар аўтамабіля, паколькі фактычна метылавы спірт выкарыстоўваецца як асноўны кампанент для растваральніка.

Як правіла, незамярзальныя вадкасці, зробленыя на аснове метанолу, прадаюцца нелегальна на абочынах дарог і імправізаваных рынках.

Пры наяўнасці інфармацыі аб рэалізацыі забароненай шклоамываючай вадкасці рэкамендуецца паведаміць аб гэтым у тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Звязда, 2 красавіка 2024
 
Дата публикации:02.04.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Метанол Стеклоочиститель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме