https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стаўкі акцызаў на алкаголь, цыгарэты і аўтамабільнае паліва павялічаны ў Беларусі з 1 студзеня


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў.
Стаўка акцызаў на спірт этылавы складзе Br5,01 за 1 л бязводнага спірту, на спірт этылавы рэктыфікаваны тэхнічны - 4 капейкі. На алкагольную прадукцыю з аб`ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш (за выключэннем спірту, він пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, він фруктова-ягадных натуральных, він натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газіраваных і шыпучых, сідру, піва і піўнога кактэйлю, спіртазмяшчальнай прадукцыі) стаўкі акцызаў устаноўлены ў памеры Br14,88 за 1 л бязводнага спірту, што змешчаны ў гатовай прадукцыі.

Да Br96 за 1 кг павышаны акцызы на трубачны і курыльны тытунь.

На цыгарэты з фільтрам у залежнасці ад рознічнай цаны акцызы складуць ад Br24,9 да Br71,97 за 1 тыс. штук, без фільтра - Br19,16.

Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва класа 5 - Br298,59 за 1 т, неадпаведнае класу 5 - Br481,08, дызельнае паліва класа 5 - Br184,33, неадпаведнае класу 5 - Br233,05.

3 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Акцизы Алкоголь Спирт Автомобильное топливо
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме