Гэта была мясцовая жыхарка, якая неаднаразова аказвала паслугі сексуальнага характару за грашовае ўзнагароджанне. Выйшлі міліцыянеры на яе праз сеціва, а пасля затрымалі. Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка, па выніках якой дзеянням дзяўчыны і яе бацькам будзе дадзена прававая ацэнка.
УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае і просіць бацькоў праводзіць пастаянны маніторынг сацыяльных сетак сваіх дзяцей і заклікае ні ў якім разе не пакідаць гэтую частку іх жыцця без кантролю.
У выпадку ўстанаўлення падобных фактаў з дзецьмі, бацькі могуць ананімна звярнуцца на сайт pomogut.by. Таксама ананімна можна звяртацца ў арганізацыю ЮНІСЕФ, дзе псіхолагі-прафесіяналы, якія працуюць кругласутачна, праводзяць работу з дзецьмі і падлеткамі і аказваюць ім неабходную дапамогу.
Сяргей Расолька
Звязда, 24 студзеня 2020
Звязда, 24 студзеня 2020